Напрыканцы першага месяца восені, 26 верасня, Ахрэмаўская бібліятэка зноў запрасіла самых адданых прыхільнікаў кнігі на чарговае мерапрыемства ў рамках клуба па інтарэсах “Бяседа”. Для ўдзельнікаў клуба адчыніла дзверы кніжнае кафэ “Дэгустацыя кніжных навінак”.
Чытачы пазнаёміліся з навінкамі літаратуры беларускіх і рускіх аўтараў, даведаліся аб новым літаратурным жыцці часопісаў “Неман” і “Маладосць”. Для гасцей бібліятэкі была падрыхтавана віктарына “Книги молодости нашей”, на якой удзельнікі сустрэчы прыгадалі кнігі свайго школьнага часу і маладосці. З настальгіяй успомнілі часы, калі добрую кнігу было вельмі цяжка купіць, калі ў бібліятэцы стаялі чэргі, каб прачытаць новы раман папулярнага аўтара. Ва ўтульнай і добрай абстаноўцы ўдзельнікі мерапрыемтва з карысцю і задавальненнем правялі свой вольны час. https://vk.com/braslavcbs