Хто ў хаце гаспадар?

Удзельнікі клуба юных аматараў этнаграфіі «ЭтнаЎсё пра Беларусь», сабраўшыся ў Дзіцячай бібліятэцы, здзейснілі падарожжа па старонках  фотаальбома «Хто ў хаце гаспадар? Традыцыі беларускай сяленскай сям’і». Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзнтацыяй  на аснове ўнікальных фотаздымкаў, зробленых беларускім этнографам І. А. Сербавым у 1911 – 1912 гг. у час навуковых экспедыцый.

         Дзеці даведаліся аб тым, якія сем’і пераважалі ў беларусаў, хто быў галавой у нераздзеленай  бацькоўскай, а хто ў братавай сям’і, у якіх выпадках галавой сям’і станавіўся малодшы сын або жанчына. Цікавай была інфармацыя  пра ролю бацькі, маці, бабулі, дзядулі, хросных у выхаванні хлопчыкаў і дзяўчынак, пра тое, якім чынам дзяцей выхоўвалі ў строгасці і паслухмянасці. Даведаліся рабяты таксама пра абавязкі мужчыны і жанчыны, як далучалі да хатняй працы дзяцей у залежнасці ад полу і ўзросту, як тыя авалодвалі рамёствамі. Напрыканцы сустрэчы быў зроблены вывад пра тое, што народная мараль праслаўляла чалавека працавітага, добразычлівага, сціплага, ганьбавала гультая, п’яніцу, злодзея, падманшчыка.

Добавить комментарий