Карагод кніжных прыгод

10 верасня ў Відзаўскім дзіцячым садку бібліятэкарам Відзаўскай гарпасялковай бібліятэкі праведзены чарговы занятак студыі развіваючага чытання “Я чытаю! Я расту” пад назвай “Карагод кніжных прыгод з рускай і беларускай азбукай”.
У цікавай гульнявой форме з дапамогай спецыяльных алфавітных картак дзеці практычна ўпершыню пазнаёміліся з літарамі рускага і беларускага алфавіта. Пры дапамозе малюнкаў знайшлі невялікія адрозненні двух алфавітаў.
Затым дзеці ўважліва разглядалі новыя маляўнічыя кніжкі з беларускай і рускай азбукай, прынялі ўдзел у гульні на ўважлівасць “Што лішняе” і рухомай гульні “Пярсцёнак”. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий