14 студзеня ў Пагашчанскай бібіліятэцы адбылася імпрэза, прысвечаная цудоўнай сучаснай каляднай казцы “Каляды з хроснай” Алёны Масла, напісанай ў лепшых традыцыях сусветных казачнікаў. Гэта светлая і чароўная гісторыя дзяўчынкі Вікі, якую яе добрая і незвычайная хросная на працягу некалькіх калядных дзён вучыць ствараць цуды сваімі рукамі і дарыць святочны настрой усім, хто ім сустракаецца ў гэтыя дні.
У кнізе хросная дае парады, як стварыць каляровыя ледзяныя каменьчыкі, якімі можна ўпрыгожыць ялінку на вуліцы ці насыпаць іх у снег. Разам з маленькай Вікай хросная робіць кармушкі для птушак і развешвае іх на дрэвах.
Усе зробленныя падчас імпрэзы кармушкі дзеці развесілі каля сваіх дамоў, а каляровыя ільдзінкі рассыпалі на снег каля бібліятэкі.
Усім жадаючым пазнаёміцца з цудоўнай казкай Алёны Масла нагадваем, што яна ёсць у бібліятэцы на дзвюх мовах: беларускай і рускай.