Еўфрасіння Полацкая – без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у ХІІ стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі.
У гонар 850-годдзя прастаўлення беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай у Іказненскай бібліятэцы была аформлена выстава-партрэт “Каб памяць пра Асветніцу жыла”. На выставе прадстаўлены матэрыялы з фонду бібліятэкі пра жыццё і культурна-асветніцкую дзейнасць адной з самых адукаваных жанчын свайго часу.
Запрашаем наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з выставай!