Гучы беларускае слова

З 15 па 22 лютага ў Пагашчанскай бібліятэцы праходзіў Тыдзень роднай мовы пад дэвізам “Не маўчы па-беларуску, размаўляй па-беларуску!”. З гэтай нагоды былі аформлены выставы “Табе, падлетак: серыя “Пераломны ўзрост”, кнігі якой карысталіся побытам у вучняў 7-10 класаў. У дзіцячым пакоі бібліятэкі дзейнічала кніжная мазаіка “Беларускія чытанкі — дзеткам ХХІ стагоддзя. Слава кніжцы беларускай”, якая знаёміла маленькіх чытачоў з вершамі і апавяданнямі беларускіх аўтараў.

20 лютага ў рамках раённай акцыі “Гучы беларускае слова” ў анлайн-фармаце прайшлі гучныя чытанні вершаў беларускіх паэтаў. Відеа-канферэнцыя была арганізавана сродкамі папулярнай платформы Zoom. Яе ўдзельнікі расказвалі пра сваіх любімых беларускіх паэтаў і чыталі іх  вершы. Прагучалі творы Ларысы Геніюш, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Тэрэзы Крумплеўскай, Данііла Ваўчка. А былы бібліятэкар Алена Папкова пазнаёміла слухачоў  з уласнымі вершамі. Сустрэча прайшла ў цёплай сардэчнай атмасферы. Пасля яе засталося ўраджанне, што ўсе удзельнікі знаходзіліся побач, у адным памяшканні.

Добавить комментарий