Фотакрос-конкурс “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!” да Года малой радзімы

У Дзяржаўнай установе культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” у рамках краязнаўчай эстафеты  “Беларускае! Роднае! Сваё!” аб’яўляецца фотакрос-конкурс “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!”, які прысвячаецца Году малой радзімы.

Час правядзення: чэрвень-верасень 2018 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе бібліятэкі сістэмы, карыстальнікі бібліятэк, наведвальнікі сайта Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна, усе жадаючыя.

Каб стаць удзельнікам фотакросу, трэба дасылаць на электронную пошту бібліятэкі braslav-CBS@yandex.by арыгінальныя аўтарскія фотаздымкі на тэму чытання і малой радзімы. Гэта могуць быць здымкі ў бібліятэцы, па-за сценамі бібліятэкі, на прыродзе, у незвычайных абставінах, але абавязкова на іх павінна прысутнічаць кніга.

Фотаздымкі дасылаць з адзнакай “на фотаконкурс”, указваць аўтара фотаздымка. Можна дадаць каментарый да

Лепшыя фотаздымкі будуць размяшчацца на сайце бібліятэкі braslavcbs.by ў раздзеле “фотакрос-конкурс”.

Запрашаем да актыўнага ўдзелу!

Добавить комментарий