20 снежня адбылася чарговая нарада бібліятэчных работнікаў Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Пачалася яна з рубрыкі Трыбуна дырэктра. Дырэктар бібліятэчнай сістэмы Вольга Ляснеўская акрэсліла злабадзённыя пытанні работы, планы на наступны год. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірына Макарэвіч зрабіла аналіз састаўлення планаў работы бібліятэкамі-філіяламі на 2017 год. У літаратурнай гасцёўні перад прысутнымі выступіла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай бібліятэкі Галіна Драбовіч. Яна пазнаёміла з дзейнасцю мастакоў-“перадзвіжнікаў” падчас мастацкай галерэі з мультымедыйнай прэзентацыяй “Шлях рэалізму ў жывапісу”.
Апошняя ў 2016 годзе прафесійная нарада прадоўжылася Прафсаюзнай старонкай, падрыхтаванай прафсаюзным актывам. З надыходзячымі святамі бібліятэкараў віншавалі Дзед Мароз, Карлсан, цыганка Эсмеральда. Пад вясёлую музыку прысутныя ўдзельнічалі ў цікавых навагодніх конкурсах.
Падводзячы вынікі нарады, дырэктар сістэмы Вольга Ляснеўская падзякавала прафсаюзным актывістам за падрыхтоўку віншаванняў, пажадала бібліятэкарам у надыходзячым годзе плённай працы і творчых поспехаў.
Ірына Макарэвіч,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу