Дзень беларускай кнігі “Родных кніг старонкі запаветныя”

28 сакавіка ў Відзаўскай бібліятэцы прайшоў Дзень беларускай кнігі “Родных кніг старонкі запаветныя”.

Ва ўступным слове бібліятэкар казала прысутным пра гісторыю беларускай кнігі, ўзгадала пра значны юбілей для беларускай кнігі “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”. Відэаролік “Свет беларускай кнігі” пазнаёміў чытачоў з некаторымі дзіцячымі беларускімі кнігамі. Тэкст чыталі вядучыя, вучаніцы 7 класа Міткевіч  Злата і Дундзер Глорыя.

Прагледзілі буктрэйлеры на кнігу А.Карлюкевіча “Казка пра Шубуршуна” і на кнігу А. Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага”, словы за герояў кнігі чыталі хлопцы, выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Узгадалі таксама пра кнігі-юбіляры 2017 года і прагледзелі аднайменны відэаролік.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/ec6209d17a02a310b6e2c51d43f987fb.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448