Дэкада папулярызацыі беларускай кнігі “Вітаю цябе, кніга родная, беларуская, народная”

З 6 па 17 верасня ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках раённай акцыі “Дзень славы беларускага слова” прайшла дэкада папулярызацыі беларускай кнігі.
Дэкада складася з некалькіх мерапрыемстваў розных накірункаў.
Да Дня беларускага пісьменства з мэтай папулярызацыі беларускай кнігі для наведвальнікаў бібліятэкі была аформлена кніжная выстава-агледзіны “Жыла была кніга ад Скарыны да сённяшняга дня”. Выстава складалася з некалькіх радзелаў, дэманстравалася на розных паліцах па ўсей бібліятэцы.
Акрамя таго падчас ліб-акцыі “Дэкада з беларускай кнігай” бібліятэкар прапаноўвала кожнаму чытачу кнігу беларускага аўтара з кароткай анатацыяй. Прайшла квіз-анкета “Гісторыі знакамітых кніг”: для наведвальнікаў бібліятэкі былі распрацаваны пытанні і заданні па творах беларускіх аўтараў.
У рамках міні-праекта “Роднае слова на роднай мове” дзейнічаў куток беларускай кнігі для дзяцей рознага ўзросту і выстава беларускай казкі “Родныя гукі, родныя словы ў казках”, якую прадстаўлялі дзяўчынка Алена і хлопчык Алесь.
Акцыя-прыпынак “Затрымайся! Прачытай!” праводзілася як у бібліятэцы, так і па-за сценамі установы. Наведвальнікам бібліятэкі і прахожым на вуліцы ўручаліся стыкеры, бібліяграфічныя спісы беларускіх кніг беларускіх аўтараў з анатацыямі.

Добавить комментарий