Дэкада баявой славы ў Слабодкаўскай бібліятэцы

У Слабодкаўскай бібліятэцы з 6 па 22 мая прайшла  Дэкада баявой славы, падчас якой была аформлена выстава-інсталяцыя “Памяць патрэбна жывым”. Каля выставы рэгулярна праводзіліся хвіліны памяці “И помнит мир спасённый”.

         У рамках раённай бібліятэчнай сацыяльна арыентаванай акцыі “Приложи руку к доброму делу” супрацоўнікі бібліятэкі дапамагалі сведкам вайны на прысядзібных падвор’ях.

         Цікава прайшла прэзентацыя буклета твораў мясцовага аўтара, жыхара в. Слабодка, актыўнага чытача бібліятэкі А.П. Вайцяховіча “Маленькие эпизоды большой войны”. Дарэчы, з навеламі, якія ўвайшлі ў буклет, можна пазнаёміцца на канале “Браслав. Культура. Онлайн” (YouTube).

         Неардынарна прайшло пасяджэнне Клуба цікавых сустрэч. На гістарычны вечар “Жанчына і вайна” змаглі прыйсці не ўсе члены Клуба. Тым, хто застаўся дома, праз сацыяльныя сеткі быў разасланы відэаагляд літаратуры “Жанчына і вайна”.

Добавить комментарий