Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

         У гэтым годзе шырока адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча – знакавага для Беларусі паэта, празаіка, публіцыста, аднаго са стваральнікаў сучаснай беларускай мовы. Класік беларускай літаратуры нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску.
У Цэнтральнай бібліятэцы арганізавана кніжна-ілюстраваная выстава да юбілею Максіма Багдановіча «І зорка гарыць, і не вяне вянок», на якой прадстаўлены мастацкія творы аўтара, інфармацыя аб ім.


Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваны буклет да юбілею Максіма Багдановіча «Зорка Венера беларускай паэзіі».
9 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы прайшоў Дзень пісьменніка «Зорка Максіма Багдановіча».
На пасяджэнні аматарскага аб’яднання «Арыенцір» прайшла паэтычная старонка «Паэт святла, красы, любові» да юбілею Максіма Багдановіча, а 12 снежня аб жыцці і творчасці класіка пагаварылі з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Сучаснік».

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/20c76e8257820a35d7df1d78a7cd8209.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448