Да 125-годдзя Максіма Багдановіча

   Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу выдадзены новы буклет – “Зорка Венера беларускай паэзіі”. Гэта біяграфічная даведка, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якое будзе адзначацца 9 снежня 2016 года. Гэта адна з шэрагу значных дат Года культуры.

         У буклеце акрамя біяграфічных звестак пра паэта, прадстаўлена шмат дадатковых матэрыялаў: спіс зборнікаў твораўБагдановіча і крытычных артыкулаў з фондаў Цэнтральнай бібліятэкі, спіс фундаментальных прац, жывапісных і графічных палотнаў, прысвечаных паэту.

     Буклет будзе карысным вучням, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, бібліятэкарам і ўсім аматарам роднага слова.

Добавить комментарий