28 ліпеня Цэнтральная бібліятэка запрасіла наведвальнікаў ТЦСАН у «Зелкавую гасцеўню» на мерапрыемства “Чароўны свет раслін”. Бібліятэкар распавяла гасцям пра традыцыі нашых продкаў, звязаныя з травамі, кветкамі і дрэвамі. Наведвальнікі ТЦСАН з цікавасцю слухалі паданні пра зелкі і пра выкарыстанне апошніх ў лячэнні розных захворванняў.
У гасцеўні вывучалі правілы збору карысных раслін. На практыцы запаміналі іх назвы і вучыліся распазнаваць сухія кветкі (чабор, рамонкі, мяту, скрыпень, лабазнік і інш.) па іх паху. Даведаліся пра спосабы ўжывання зелак у касметалогіі і кулінарыі.
Для наведвальнікаў ТЦСАН таксама была падрыхтавана выстава кніг і часопісаў пра карысныя расліны. Пасля цікавага мерапрыемства іх можна было забраць дадому, каб яшчэ больш даведацца пра чароўны свет раслін.