Бібліятэка – “Браслаўскім зарніцам”

Маштабную кніжную выставу-панараму “Браслаўскі раён: цікавая гісторыя, годная сучаснасць” падрыхтавала Цэнтральная бібліятэка да Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы – 2018”.

Выстава была аформлена на пляцоўцы каля будынку бібліятэкі і складала ў даўжыню больш 10 метраў. Пачыналася выстава з пазл-акцыі “Мая Віцебшчына” да 80-годдзя з часу ўтварэння Віцебскай вобласці. Непасрэдна на выставе на спецыяльных дэманстрацыйных планшэтах у храналагічным парадку былі прадстаўлены звесткі аб значных падзеях у Браслаўскім раёне з часу яго ўтварэння ў 1940 годзе па сённяшні дзень. Найбольш поўна былі адлюстраваны падзеі 2017-2018 гг. Уся літаратура, якая экспанавалася на выставе, мела дачыненне да Браслаўшчыны. Інфармацыя пра Браслаўскі раён адзначалася ў кнігах спецыяльнымі закладкамі. Цікавасць гасцей свята выклікала краязнаўчая друкаваная прадукцыя аддзела бібліятэчнага маркетынгу, шырока прадстаўленая на выставе.

Побач з выставай актыўна працаваў Растамер у кнігах: рост у сантыметрах і кнігах з задавальненнем вымяралі дарослыя і дзеці.

У зоне Свабоднай бібілятэкі была аформлена выстава эмблем свята “Браслаўскія зарніцы”, якія былі прадстаўлены на раённы конкурс.    

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/747675173d745da20a901b7ef236bb81.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448