Бадак – на ўсе жанры мастак

Навум Гальпяровіч у адным з інтэрв’ю так сказаў пра А. Бадака: “…адзін з найбольш яркіх сучасных беларускіх пісьменнікаў, які сваёй творчасцю пераканаўча абвяргае скепсіс некаторых калялітаратурных дзеячаў аб непапулярнасці і нізкай якасці твораў сучасных прадстаўнікоў айчыннай літаратуры”. Юбілею пісьменніка прысвечана выстава, арганізаваная ў Дзіцячай бібліятэцы, на якой ён прадстаўлены як вельмі цікавы, адкрыты, лёгкі, непаўторны чалавек.

         Знаёмства з А. Бадаком пачынаецца яшчэ ў раннім узросце, калі дзіця чытае яго казкі, вершы, потым – пазнавальныя кнігі з серыі “Усім пра ўсё”. На выставе можна ўбачыць шматлікія і вельмі разнастайныя творы А. Бадака, прачытаць пранікнёныя вершы пра каханне, разважанні пра творчасць, песні, выдавецкую дзейнасць, далейшы лёс літаратуры, даведацца пра супрацоўніцтва паэта з беларускімі кампазітарамі.

Добавить комментарий