“Акенца ў забыты свет мінулага”

Супрацоўнікі Слабодкаўскай бібліятэкі разам з наведвальнікамі школьнага лагера Слабодкаўскай яслі-сад-сярэдняй школы пабывалі ў Слабодкаўскім этнаграфічным цэнтры.

Культарганізатар Волчэк Алла Францаўна правяла экскурсію па выставе “Акенца ў забыты свет мінулага”. Удзельнікам было цікава пазнаёміцца са старадаўнімі сялянскімі прыладамі працы: бойкай для масла, рублём для тканіны, прасам на вугалях і іншымі рэчамі з гісторыяй. На выставе былі прадстаўлены таксама вырабы народных майстроў.

Добавить комментарий