15 красавіка ў Слабодкаўскай бібліятэцы прайшоў суботнік.
Работнікі бібліятэкі разам з юнымі чытачамі ачысцілі прылеглую тэрыторыю каля возера Поцех ад смецця.
Надыход вясны – гэта абуджэнне прыроды. Усюды адчуваецца жыццё. Таму трэба дапамагчы прыродзе расквітнець, каб ніякае смецце ёй не перашкаджала.