Адзначаем дзень роднай мовы разам!

З 18 па 23 лютага ў Ахрэмаўскай бібліятэцы праходзіць Тыдзень роднай мовы “Адзначаем дзень роднай мовы разам!”. Ён быў насычаны рознымі мерапрыемствамі, выставамі і акцыямі. Да ўвагі чытачоў была разгарнута выстава-інсталяцыя “Час чытаць на роднай мове”, якая прапанавала лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, як класікаў так і сучасных аўтараў. На тыдне адбылася гадзіна інфармацыі “Гучы, гучы, беларуская мова”, на якую былі запрошаны школьнікі. Дзеці праглядзелі прэзентацыю аб гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, паслухалі беларускія вершы і зацвердзіліся ў жаданні вывучаць і захоўваць родную мову.

Трэба адназначыць, што на працягу ўсяго тыдня бібліятэкары размаўлялі з чытачамі на беларускай мове і прапаноўвалі ім размаўляць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці і чытаць літаратуру беларускіх аўтараў.

Добавить комментарий


Warning: file_put_contents(/home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/uploads/2013/10a9283cfdeee7c1a11e1974a4be5489.jpg): failed to open stream: No such file or directory in /home/user2051389/www/braslavcbs.by/wp-content/themes/catch-box/functions.php on line 448