Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца свята – Дзень беларускага пісьменства і друку. Свята праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.
Да Дня беларускага пісьменства і друку Слабодкаўская бібліятэка падрыхтавала Тыдзень “Ад літары да кнігі”.
Падчас слайд-экспедыцыі “Напісанае застаецца” наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй беларускага друкавага слова, культурай беларускага народа.
Для малодшых наведвальнікаў бібліятэкі прайшоў фэст новых кніг “Новыя кнігі на бібліятэчных полках”.
Дзеці з задавальненнем патрымалі ў руках навінкі дзіцячай літаратуры, якія нядаўна атрымала біліятэка. Усе выданні прыгожыя, багата ілюстраваныя, пазнавальныя і з захапляючым зместам. Юным чытачам новыя кніжкі вельмі спадабаліся, і яны з радасцю ўзялі іх чытаць дадому.
