Прыемная навіна прыйшла днямі ў Дзяржаўную ўстанову культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Рашэннем калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама аматарскаму аб’яднанню “Кругагляд” Відзаўскай гарпасялковай бібліятэкі пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”. Гэта вынік зладжанай арганізацыйнай і творчай працы кіраўніка аб’яднання Дзіяны Трыфанавай і бібліятэкара Галіны Кандратовіч, плённай творчай дзейнасці савета аб’яднання і ўсіх таленавітых і актыўных удзельнікаў “Кругагляда”.
Віншуем Відзаўскую гарпасялковую бібліятэку і ўсіх “кругаглядаўцаў”! Так трымаць!
Прадстаўляем увазе падпісчыкаў відэаматэрыялы з цікавага творчага праекта аб’яднання “Кругагляд” – літаратурнага чэленджа “Прочти своё любимое стихотворение”. Успомнім лета 2020 года на паэтычнай хвалі! https://vk.com/braslavcbs