Віншуем!

Прыемная навіна прыйшла днямі ў Дзяржаўную ўстанову культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Рашэннем калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама 💥аматарскаму аб’яднанню “Кругагляд” Відзаўскай гарпасялковай бібліятэкі пацверджана найменне “народны аматарскі калектыў”. Гэта вынік зладжанай арганізацыйнай і творчай працы кіраўніка аб’яднання 💫Дзіяны Трыфанавай і бібліятэкара 💫Галіны Кандратовіч, плённай творчай дзейнасці савета аб’яднання і ўсіх 💫 таленавітых і актыўных удзельнікаў “Кругагляда”.
🎉Віншуем Відзаўскую гарпасялковую бібліятэку і ўсіх “кругаглядаўцаў”! Так трымаць!
Прадстаўляем увазе падпісчыкаў відэаматэрыялы з цікавага творчага праекта аб’яднання “Кругагляд” – літаратурнага чэленджа “Прочти своё любимое стихотворение”. Успомнім лета 2020 года на паэтычнай хвалі!   https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий