Дзень беларускага друку

5 ліпеня ў Відзаўскую гарпасялковую бібліятэку былі запрошаны дзеці з Відзаўскага дзіцячага дома сямейнага тыпу на інфармацыйны кактэйль “Навінкі часопіснай хвілінкі”.

Кожны год мэтай такіх мерапрыемстваў з’яўляецца папулярызацыя дзіцячых беларускіх часопісаў.

На гэты раз дзецям было прапанавана больш дасканала пазнаёміцца са зместам і рубрыкамі беларускіх  часопісаў “Буся”, “Вясёлка”, “Бярозка”, “Маладосць”. Так як прысутнічалі дзеці рознага ўзросту, ад дашкольнікаў да вучняў старэйшых класаў, падборка часопісаў зацікавіла кожнага.

Удала спалучаўся агляд бібліятэкара з дэманстрацыяй  відэаролікаў “Вясёлая “Вясёлка”, “Віртуальны агляд часопіса “Буся”, “Анонс часопіса “Бярозка”, “Маладосць” для маладых”.

Другая частка мерапрыемства адбывалася на свежым паветры, дзе дзеці самастойна вывучалі рубрыкі часопісаў і адзначалі самае цікавае для чытання.

Добавить комментарий