Цікавыя інавацыі ў Пагашчанскай бібліятэцы

Ужо другі год працуе па праекту “Падарожжа ў свет народнага побыту” Пагашчанская бібліятэка. Для чытачоў праводзяцца шматлікія фальклорныя і краязнаўчыя падарожжы, конкурсы эрудытаў, краязнаўчыя віктарыны. Самі бібліятэкары штомесячна ўдзельнічаюць у краязнаўчай віктарыне “Попади в десяточку!”, якую праводзіць на сваіх старонках “Сельская газета”. У сакавіку і кастрычніку гэтага года за правільныя адказы на ўсе дзесяць пытанняў віктарыны атрымалі каштоўныя прызы.
З дапамогай чытачоў у бібліятэцы аформлены этнаграфічны куток “Нам засталася спадчына”, які налічвае больш за 60 экспанатаў. Яны размясціліся па раздзелах:
-прылады працы
-гаспадарчы посуд
-з бабуліных куфэркаў
-школьныя прылады і інш.
Да 70-годдзя Перамогі ў бібліятэцы створаны музей у чамадане “Памяць далёкай вайны”, дзе прадстаўлена больш 30 экспанатаў ваенных часоў. Бібліятэка выказвае падзяку  чытачам Рубанік В.І. , Шакелю В.В. , Ягоранкаву У. М., Ваштаевіч С. В., Цяпак В.І. за аказаную дапамогу і прадастаўленыя экспанаты і копіі дакументаў.
Пры бібліятэцы працуе падлеткавы клуб “Белыя Россы”, у якім дзеці  разам з бібліятэкарамі рыхтуюць розныя мерапрыемствы:
-гадзіны народнага фальклору
-падарожжы ў мінулае
-віртуальныя падарожжы
-гістарычныя экспрэсы і інш.
Яшчэ адна цікавая ідэя ўзнікла ў бібліятэкараў летам, калі ў магазіны Браслаўскага райпа паступілі ў продаж запалкавыя каробачкі з выявамі гербаў гарадоў Беларусі. Пачалі збіраць іх самі, а потым, каб зацікавіць дзяцей сумеснай справай падчас летніх канікулаў, аб’явілі акцыю “Збяром выявы гербаў гарадоў Беларусі разам!”. Зацікавіліся і дзеці, і дарослыя чытачы, пачалі прыносіць у бібліятэку пустыя каробачкі з-пад запалак. На сённяшні дзень сабралі калекцыю з 82 выяў, усяго патрэбна сабраць 118. Акцыя працягваецца! Самы цікавы занятак для вучняў старэйшых класаў – правільна нанесці на контур Рэспублікі Беларусь выяву герба горада. А для гэтага бібліятэкары прапануюць матэрялы па гісторыі і геральдыцы  гарадоў Беларусі. Такім чынам у бібліятэцы можна карысна правесці вольны час, знайсці літаратуру і занятак па душы.

Алена Папкова, бібліятэкар Пагашчанскай бібліятэкі-філіяла №62

гербы городов

Добавить комментарий