Іказненская бібліятэка заўсёды гасцінна адчыняе свае дзверы для кожнага карыстальніка. Але асаблівую ўвагу работнік бібліятэкі надае рабоце з дзецьмі на канікулах, бо гэты час — унікальная магчымасць стварэння прасторы творчасці і прыемных зносінаў з літаратурай для ўсіх жадаючых. У гэтыя дні афармляюцца выставы, праводзяцца розныя цікавыя і займальныя мерапрыемствы.
Вось і ў дні восеньскіх канікулаў работнік бібліятэкі прапануе для юных чытачоў шэраг мерапрыемстваў. Гэта і тэатралізаванае прадстаўленне “Веселые вытворяшки”, гульнявая праграма “ У гасцях у казкі, або Гульні з бабуляй Шапакляк”, пазл-рэслінг “Турнір настольных гульняў”, Дзень малявання “Прыгажосць роднай зямлі ў фарбах восені” і шмат іншага.
31 кастрычніка для дзяцей быў праведзены бібліягід “У свеце разумных кніг”. Бібліятэкар падрыхтавала да мерапрыемства кніжную выставу “Читайте умные, интересные и полезные книги”, пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячымі энцыклапедыямі, пазнавальнымі і мастацкімі кнігамі, якія жывуць у бібліятэцы. Напрыклад, кнігі серыі “Белорусская детская энциклопедия”, “Маленький профессор”, “Рассказы Деда Природоведа”, “Самыя-самыя”. Дзеці з задавальненнем слухалі бібліятэкара, таму час праляцеў хутка і непрыкметна.