Пагашчанская бібліятэка актыўна праводзіць мерапрыемствы ў рамках раённай бібліятэчнай краязнаўчай эстафеты “Беларускае! Роднае! Сваё!”. У студзені прайшло краязнаўчае падарожжа “Чаму так названа?”, падчас якога размова ішла пра горад Віцебск. Да мерапрыемства быў аформлены  бібліяінфармцэнтр “Да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці” з матэрыяламі аб паходжанні назвы Віцебск, гістарычнымі і сучаснымі звесткамі аб горадзе, фотаздымкамі і відэаматэрыяламі.

У лютым падрыхтавалі і правялі краязнаўчае падарожжа, якое прысвячалася гораду Браславу. Удзельнікі даведаліся аб паходжанні назвы горада і гісторыі яго заснавання, пра герб і сцяг горада, аб выдатных мясцінах, размешчаных у горадзе, пра эканоміку і турызм, міжнароднае супрацоўніцтва.

У рамках Тыдня роднай мовы прайшло свята роднага слова “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”, падчас якога прагучалі вершы і песні пра Беларусь, пра родную Браслаўшчыну. Удзельнікі мерапрыемсіва паказалі свае веды ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Слова – жыцця аснова”, “Паэтычны”. Гледачы прынялі ўдзел у конкурсе беларускіх загадак. Пераможцы конкурсаў атрымалі ў падарунак каляндарыкі на 2018 год.

Агляд-знаёмства “Пасябруй з беларускай кнігай” быў арганізаваны для вучняў 4-9 класаў, падчас якога адбылося знаёмства з новымі паступленнямі ў фонд Пагашчанскай бібліятэкі.

Літаратурная сцяжынка “Словы родныя люблю я” была прысвечана дню роднай мовы і праводзілася для самых маленькіх чытачоў. На мерапрыемстве гучалі беларускія вершы і песні, дашкольнікі пазнаёміліся з легендамі і паданнямі, паўдзельнічалі ў беларускіх гульнях “Беларускі куфэрак”, “Мак”, вадзілі карагод “Многа нас”, паглядзелі відэафільм “Дзеці танцуюць трасуху” і выбралі для чытання кнігі на беларускай мове.

Добавить комментарий