Слабодкаўская бібліятэка прымае ўдзел у сумесным выставачным праекце “2022 – Год гістарычнай памяці” Навукова-даследчай установы культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музееў і Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”.
22 мая бібліятэкары Слабодкаўскай бібліятэкі правялі для наведвальнікаў экскурсію па выставачным праекце, пазнаёмілі жыхароў аграгарадка Слабодка з гераічнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны на Браслаўшчыне, багатай творчай і культурнай спадчынай рэгіёну, жыццём і дзейнасцю вядомых уражэнцаў края і аграгарадка Слабодка і людзьмі, якія ўнеслі значны ўклад у яго развіццё.