30 красавіка члены аматарскага аб’яднання “Кругагляд” пры Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы, здзейснілі экскурс у гісторыю родных мясцін “Я гэту зямлю Радзімай заву”.

Найперш, наведалі адноўлены краязнаўчы музей Відзаўскага ДПТК, дзе пазнаёміліся з цікавымі гістарычнымі экспанатамі розных часоў, характэрнымі для нашай мясцовасці. Экскурсію правёў выкладчык каледжа Дзікцяроў Л.У.

Пасля экскурсіі, у бібліятэцы прагледзелі відэафільм “Край BY: шматэтнічныя Відзы”.

Удзельнікі мерапрыемства прынеслі фотаздымкі з сямейных архіваў і падзяліліся сваімі ўспамінамі пра гісторыю станаўлення і развіцця пасёлка.

Добавить комментарий