Тыдзень патрыятызму

У Мяжанскай бібліятэцы  з 8 па 12 мая прайшоў Тыдзень патрыятызму. Ужо за некалькі месяцаў да гэтага была аформлена і  пастаянна папаўнялася новымі матэрыяламі выстава-інсталяцыя “Ішоў мой край дарогамі вайны”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама ў бібліятэцы праходзіць літаратурная эстафета “Чытаем кнігі пра вайну”.

У рамках Тыдня патрыятызму прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў. Літаратурна –музычная кампазіцыя “Маленькие герои большой войны” пазнаёміла вучняў 1-8 класаў з піянерамі-героямі, якія мужна змагаліся разам з дарослымі і набліжалі перамогу. Да мерапрыемства была падрыхтавана відэапрэзентацыя “Пионеры-герои”.

Гадзіна памяці “Хатынь — это память сердца” пазнаёміла вучняў з трагічным  лёсам  вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі ў час вайны. Фотаздымкі мемарыялу і аповед пра яго вельмі ўсхваляваў вучняў, прымусіў задумацца аб жудасных зверствах фашыстаў і не дапушчэнні больш такога на нашай зямлі. Мерапрыемства дапоўнілі вершы беларускіх паэтаў пра Хатынь.

Дашкольнікі разам з бібліятэкарам здзейснілі краязнаўчае падарожжа па летапісу аграгарадка Мяжаны “Старонкі Вялікай Айчыннай вайны”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узвядзення помніка загінуўшым воінам, які знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, праслухалі ўспаміны ветэранаў аб вайне, якія запісаны ў летапісе. Мерапрыемства прадоўжылася ўскладаннем кветак да помніка і экскурсіяй ў музей, які размешчаны ў былой школе, дзе дзейнічае стэнд “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.

Для дарослых чытачоў было падрыхтавана гістарычнае падарожжа па кнізе “Памяць” на тэму “Партызанскі і падпольны рух на Браслаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй падпольнага руху і з падпольшчыкамі і партызанамі Браслаўшчыны, якія вялі актыўную барацьбу і дапамагалі наблізіць Перамогу.

Добавить комментарий