Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”

18 верасня работнікі Ахрэмаўскай бібліятэкі разам з вучнямі малодшых класаў здзейснілі фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”. Бібліятэкары і маленькія чытачы зазірнулі ў чароўны бабулін куфар з дапамогай відэапрэзентацыі “Сакрэты бабулінга куфара” і даведаліся аб тым, што захоўвалі ў куфарах беларусы ў даўнія часы, што апраналі і чым карысталіся ў паўсядзённым жыцці, вывучалі новыя беларускія словы, чыталі прыказкі і прымаўкі, спявалі народныя песні і пацешкі, знаёміліся з беларускімі народнымі святамі. Дзеці з цікавасцю разглядвалі кніжную выставу “Да бабулі на вёску” і бралі цікавыя беларускія кнігі да дому.

Добавить комментарий