19 лютага ў Дрысвяцкай бібліятэцы пачаўся цыкл краязнаўчых падарожжаў па малой радзіме “Беларусам завуся, роднай вёсачкай ганаруся” у рамках раённых бібліятэчных чытанняў “Старонкі браслаўскай гісторыі” з удзелам мясцовага краязнаўцы Шавела Эміліі Лявонаўны. Тэма падарожжа — “Дрысвяты старажытныя. Таямніцы вострава Замак”. Гісторыя Дрысвят вельмі разнастайная, яна з’яўляецца багатай гістарычнай спадчынай аднаго з цікавейшых куткоў Браслаўшчыны. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 9 і 11 класаў.