Новы буклет да юбілею раёна

Шэраг цікавых краязнаўчых мерапрыемстваў запланавалі бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” да 80-годдзя ўтварэння Браслаўскага раёна. На працягу 2020 года ў бібліятэках сістэмы будуць аформлены новыя крэатыўныя краязнаўчыя выставы, пройдуць інфармацыйныя і пазнавальныя мерапрыемствы і акцыі.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі пачаў сваю творчую дзейнасць у юбілейны для Браслаўшчыны 2020 год з выдання новага краязнаўчага буклета “Браслаўскі раён–2019. Падзеі і дасягненні”. У буклеце у храналагічным парадку прыведзены пералік адметных падзей у сацыяльным і культурным жыцці горада і раёна. Адзначана асноўная падзея 2019 года – абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі–2019”, вялікія і малыя справы, якія папярэднічалі гэтаму святу. Напрыклад, рэканструкцыя набярэжнай возера Дрывяты і помніка воінам вызваліцелям у Браславе, адкрыццё адноўленага стаматалагічнага аддзялення ЦРБ, новага разлікова-касавага цэнтра “Віцебскэнерга”, адноўленага цэнтра банкаўскіх паслуг, новых дзіцячых пляцовак і іншых сацыяльна значных аб’ектаў. У буклеце можна знайсці звесткі аб музычных і спартыўных падзеях у раёне, перамогах і ўзнагародах працоўных калектываў. У выданні бібліятэкары адзначылі адметныя падзеі ў сферы сваёй дзейнасці: арганізацыю творчых сустрэч чытачоў і жыхароў горада з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі І.Пракаповічам і С.Валодзькай, перамогу Цэнтральнай бібліятэкі ў міжнародным бібліятэчным Інтэрнэт-форуме і іншыя справы.

         Выдавецкая дзейнасць бібліятэкі да юбілейных дат горада і раёна будзе прадоўжана выпускам новых цікавых выданняў.

Добавить комментарий