У чэрвені сябра Слабодкаўскай бібліятэкі і ўдзельнік Клуба цікавых сустрэч Маланаў Барыс Аляксандравіч адзначыў 80-гадовы юбілей.
Члены Клуба цікавых сустрэч завіталі ў госці да юбіляра. Прагучалі цёплыя і шчырыя словы і пажаданнні.
Калектыў Слабодкаўскай бібліятэкі выказаў юбіляру глыбокую падзяку за творчае супрацоўніцтва.
З юбілеем, Барыс Аляксандравіч! Будзьце заўжды моцным мужчынам, добрым чалавекам, сапраўдным лідарам.