Зямлі бацькоўскай слова

У Слабодкаўскай бібліятэцы да Дня роднай мовы прайшоў Тыдзень нацыянальнай культуры “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”. Падчас тыдня былі арганізаваны мерапрыемствы, аб’яднаныя адзінай мэтай: захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа.

         З гэтай нагоды была аформлена кніжная выстава “Залатая паліца беларускай літаратуры”, дзякуючы якой цудоўна прайшла акцыя “7 дзен з беларускай кнігай”. Падчас акцыі бібліятэкары праводзілі гутаркі, знаёмілі наведвальнікаў з лепшымі выданнямі беларускіх выдавецтваў, кнігі якіх былі размешчаны на выставе.

         Фальклорная лаўка “Зямля пад белымі крыламі” пазнаёміла вучняў Слабодкаўскай ЯССШ з традыцыямі роднага краю, а таксама нагадала аб пісьменніках, якія ў сваіх творах звярталіся да гэтай тэмы.У рамкахТыдня прайшоў фотакрос “Веска чытае беларускую кнігу”.

         Мерапрыемствы нікога не пакінулі абыякавымі, бо супрацоўнікі Слабодкаўскай бібліятэкі зрабілі ўсё, каб данесці да сваіх чытачоў думку, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

Добавить комментарий