Зорка на небасхіле беларускай паэзіі

Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. 9 снежня споўнілася 130 год з дня нараджэння вядомага паэта, перакладчыка і публіцыста.

Да юбілею паэта Слабодкаўская бібліятэка падрыхтавала тыдзень “Беларускай паэзіі волат”. Чытачам была прадэманстравана выстава-партрэт “Зорка на небасхіле беларускай паэзіі”.

Падчас тыдня адбыўся паэтычны вернісаж “Будзь жа век малады, поўны светлымі днямі”. Удзельнікі паслухалі прыгожыя лірычныя вершы Максіма Багдановіча, паслухалі песні на словы паэта.

Творчасць Максіма Багдановіча і зараз натхняе многіх паэтаў і мастакоў на ўвасабленне яго вобраза ў вершах і мастацкіх творах.

Добавить комментарий