Знаёмства з ПЦПІ “Пропуск у свет права і закона”

З 2014 года вядучую ролю ў прававой асвеце Іказненскай бібліятэкі адыгрывае Публічны цэнтр прававой інфармацыі, які аснашчаны сучаснай прававой інфармацыйна-пошукавай сістэмай “ЭТАЛОН” Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Галоўная мэта цэнтра – давядзенне прававой інфармацыі да простых грамадзян, забеспячэнне штодзённых патрэб людзей, якія сутыкаюцца з праблемамі, для вырашэння якіх неабходна апора на заканадаўчыя і нарматыўныя акты.

Фарміраванню прававой культуры карыстальнікаў садзейнічала экскурсія – знаёмства з ПЦПІ “Пропуск у свет права і закона”, якая была праведзена 21 сакавіка ў Іказненскай бібліятэцы.

Падчас мерапрыемства карыстальнікі пазнаёміліся з электроннай базай прававой інфармацыі “Эталон”. Бібліятэкар паказала тэхналогію пошуку і юрыдычную апрацоўку дакумента. Прысутныя даведаліся, якая прававая літаратура знаходзіцца ў фондзе бібліятэкі.

Кожны ўдзельнік мерапремства атрымаў буклет “Публичный центр правовой информации”, створаны бібліятэкарам.

Добавить комментарий