Гісторыя чалавецтва непарыўна звязана з гісторыяй прыроды. На сучасным этапе пытанні ўзаемадзеяння яе з чалавекам выраслі ў глабальную экалагічную праблему. Калі людзі ў бліжэйшай будучыні не навучацца беражліва адносіцца да прыроды, яны загубяць сябе. А для гэтага трэба выхоўваць экалагічную культуру і адказнасць.
Слабодкаўская бібліятэка намагаецца ўносіць свой уклад у выхаванне любові да роднай прыроды.
Так 6 красавіка ў бібліятэцы адбыўся Дзень экалогіі “Зберажом Зямлю”.
Падчас эка-інфармацыі “Экалагічныя катастрофы свету” дзеці дазналіся пра прыродныя і тэхнагенныя катастрофы, якія адбыліся ў Японіі, Расіі, Кітаі, Аўстраліі і іншых краінах. Таксама даведаліся пра небяспеку радыяцыйнага заражэння на прыкладзе аварыі на Чарнобальскай АЭС.