З Беларуссю Купалу яднаю

Сярод слаўных сыноў Беларусі, якімі па праву ганарыцца наш народ, адно з першых месц належыць вялікаму паэту Янку Купалу. З гэтай нагоды ў Ахрэмаўскай бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці знакамітага паэта. Для чытачоў бібліятэкі была прадстаўлена выстава-інсталяцыя “З Беларуссю Купалу яднаю” аб жыцці і творчасці паэта. Кожны госць бібліятэкі мог паўдзельнічаць у гучных чытаннях вершаў “Чытаем Купалу разам” і пазнаёміцца з электроннай прэзентацыяй аб жыццёвым шляху Янкі Купалы. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий