Юныя таленты ў бібліятэцы

 Толькі 5 месяцаў існуе пры Мількаўскай бібліятэцы-філіяле № 26 Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” аматарскі клуб “Гармонія”, але колькі цікавага і карыснага зрабілі ўдзельнікі гэтага аб’яднання. Гэта і конкурс знаўцаў роднай мовы, і агляды-прэзентацыі кніжных навінак, абмеркаванне цікавых кніг, і нават кніжнае дэфіле. Але галоўны інтарэс удзельнікаў  аб’яднання – гэта тэатральна-гульнёвая дзейнасць. З дапамогай вопытнага кіраўніка Антанёнак Г.А. на кожным пасяджэнні клуба ладзяцца гульні і практыкаванні на развіццё фантазіі, уяўлення, увагі, памяці, смеласці публічнага выступлення.

Свае навыкі і здольнасці маленькія акцёры змаглі паказаць на сцэне 30 мая. Яны падрыхтавалі спектакль па кнізе Т.Сівец “Куды прапала малпа Маня?” Сяброўства, спагада, ветлівасць і ўзаемная выручка павінны мець месца ў жыцці любога чалавека – такая галоўная задумка спектакля. І яе выдатна ажыццявілі Карсюкевіч Вікторыя і Рудзь Раман, Кашкур Саша і Палонскі Мацвей, Ермаковіч Ксенія, Рыжая Саша, Курцына Саша, Лаўрыновіч Крысціна і іншыя.

 Спектакль паглядзелі вучні, бацькі і настаўнікі Мількаўскай школы. Гарачымі апладысментамі ўзнагародзілі яны артыстаў не толькі за непасрэдную і шчырую ігру, але яшчэ і за касцюмы, дэкарацыі, грым, а таксама за музычнае суправаджэнне, якое наладзіла дырэктар Мількаўскага СДК Баговіч Е.В.

  Хочацца пажадаць маленькім аматарам добрых дзіцячых кніг і далейшых поспехаў на сцэне.

SAM_3105   SAM_3097                 SAM_3096                        SAM_3086SAM_3089

Добавить комментарий