Юбіляр месяца

14 ліпеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Астапенкі (1920–1970), паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы. Разам з А.Куляшовым і Ю.Таўбіным меў псеўданім Мсьціслаўцы. Перад вайной скончыў тры курсы літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута імя М.А.Горкага. Працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда”. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім і Бранскім франтах, быў цяжка паранены. Пасля вайны загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты “Чырвоная змена”, працаваў у рэдакцыі часопіса “Бярозка”. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1947). Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі: “Выпрабаванне” (1947), “Дзень маёй Радзімы” (1952), “Выбранае” (1957), “Сэрца спявае” (1960). Пераклаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, нямецкіх паэтаў.

Добавить комментарий