Юбиляр месяца

24 чэрвеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (Сапр. Мікалай Карлавіч Раманоўскі (1900-1944), вядомага беларускага празаіка, драматурга, публіцыста.
🔻 Пісаў пад псеўданімамі – Максім Алешнік, Ігнат Булава з-пад Турава, Сусед вясёлы, Раман Талапіла і інш.
Аўтар некалькіх раманаў, аповесцей, п’ес. Найбольш вядомыя творы пісьменніка: раманы “Зямля” (1928), “Бацькаўшчына” (1931), “Трэцяе пакаленне” (1935), “Пошукі будучыні” (1944), “Вялікі дзень” (1941-1944), “Млечны шлях” (1944). 

Добавить комментарий