Да юбілею народнага пісьменніка Беларусі, байкапісца, паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка Кандрата Крапівы ў Слабодкаўскай бібліятэцы ў рамках “Вянка беларускіх аўтараў-юбіляраў” прайшоў Тыдзень пісьменніка “Майстр слова – Кандрат Крапіва”. Былі аформлены выстава – партрэт “Творчы подзвіг сатырыка” і літаратурнае акно “125 год з дня нараджэння Кандрата Крапівы” Прайшла гутарка-знаёмства з выкарыстаннем відэароліка “Незабыўны дзед Кандрат”, калейдаскоп баек “Смяяцца не грэх”.
Для ўдзельнікаў Клуба цікавых сустрэч была падрыхтавана літаратурная гасцёўня “Майстр слова – Кандрат Крапіва”.