Эка-кавярня “Стыль жыцця – нуль адходаў”

18 верасня ў Пагашчанскай бібліятэцы сабрала школьнікаў эка-кавярня “Стыль жыцця — zero waste –нуль адходаў”. Юныя наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з правіламі, якія трэба выконваваць, каб скараціць колькасць адходаў у паўсядзённым жыцці. Падчас майстар-класу зрабілі з пластыкавай бутэлькі пладаз’ёмнік для збору яблыкаў.

У эка-кавярні не было месца пластыкаваму посуду і пакетыраванай гарбаце. Духмяны напой заварваўся ў прыгожым фаянсавым запарніку. Разам з гарбатай госці частаваліся і хатнім пірагом.

Добавить комментарий