Выстава да юбілейных дат Браслаўшчыны

У 2020 годдзе браслаўская зямля адзначае значныя юбілеі: 955–годдзе Браслава, 80–годдзе заснавання Браслаўскага раёна і 60–годдзе з часу ўваходу Браслаўскага раёна ў склад Віцебскай вобласці.
З гэтай нагоды ў Друеўскай бібліятэцы аформлена цікавая кніжная выстава–скарб “Гісторыі слаўнай вялікая дата”.
На выставе прадстаўлены матэрыялы краязнаўчага характару: новыя кнігі і энцыклапедыі са звесткамі аб Браславе і раёне, буклеты, брашуры, артыкулы перыядычнага друку, якія апавядаюць аб знакамітых земляках.
Своеасаблівым упрыгожваннем выставы стала падборка фотаздымкаў і ілюстрацый, якія адлюстроўваюць маляўнічыя краявіды і гістарычныя месцы Браслаўшчыны.
Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі!
Запрашаем вас наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з выставай! https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий