ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА – НА ВЯКІ Ў ПАМЯЦІ ЛЮДЗЕЙ

Зусім хутка наша краіна будзе адзначаць знамянальную дату – 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары Браслаўшчыны актыўна ўключыліся ў святкаванне гэтай падзеі ў сваіх установах. Для больш сістэмнай работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў, прапаганды патрыятычных каштоўнасцей, выхаванню павагі да гераічнага мінулага Беларусі і Браслаўшчыны работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу распрацавалі некалькі цікавых праектаў. Гэта раённы конкурс “Радзіма. Перамога. Памяць”, раённая бібліятэчная Стужка памяці “75 добрых спраў”, раённыя бібліятэчныя краязнаўчыя чытанні “Старонкі браслаўскай гісторыі”, агляд-конкурс краязнаўчых дас’е “Нашы землякі – наш гонар”. Работа ў рамках гэтых праектаў разлічана на ўвесь год.

Ужо сёння можна пазнаёміцца з разгорнутымі выставамі-інсталяцыямі, якія арганізавалі бібліятэкары ў рамках аб’яўленага конкурсу на лепшую выставу аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Уражваюць сваім маштабам і колькасцю прадстаўленых матэрыялаў выставы-інсталяцыі ў Ахрэмаўскай, Відзаўскай гарпасялковай, Друеўскай і Слабодкаўскай бібліятэках.

         Ужо зараз у бібліятэках праводзяцца комплексы мерапрыемстваў па прапагандзе гістарычнага і гераічнага мінулага нашага краю, увекавечванню памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гадзіны памяці, урокі мужнасці прайшлі ў студзені да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, у лютым успаміналі юных герояў-антыфашыстаў, у красавіку адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Вялікая работа запланавана ў бібліятэках да святкавання Дня Перамогі, Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, да 75-годдзя з часу вызвалення Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтых падзей будуць прымеркаваны патрыятычныя акцыі; у рамках Месячнікаў і Тыдняў патрыятызму і мужнасці, вахт Памяці пройдуць сустрэчы са сведкамі вайны, малалетнімі вязнямі, працаўнікамі тылу. Падчас валанцёрскай дзейнасці бібліятэкары разам з карыстальнікамі ўжо ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні месц пахаванняў салдат і партызан, мірных жыхароў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас Дэкады воінскай славы Цэнтральная бібліятэка запросіць сваіх карыстальнікаў наведаць “Алею славы герояў Браслаўшчыны”, якая будзе дзейнічаць на тэрыторыі комплекса Свабодная бібліятэка. Відзаўская гарпасялковая бібліятэка арганізуе сустрэчу пакаленняў, у якой прымуць удзел члены аматарскага аб’яднання “Кругагляд” і вучні мясцовай школы. Бібліятэкары Пагашчанскай бібліятэкі рэалізоўваюць цікавы праект “Гераічная гісторыя Радзімы: аб чым раскажуць абеліскі”. Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў іншых бібліятэках: літаратурна-музычныя кампазіцыі, гадзіны памяці і мужнасці, урокі-рэквіемы, віншавальныя дэсанты, дні гістарычнай славы, дні ваеннай кнігі.

Добавить комментарий