Восеньскі лістапад у бібліятэцы

Залатая восень падаравала дзецям першыя ў гэтым навучальным годзе канікулы. Але добра праведзеныя канікулы – гэта не час на канапе або за экранам камп’ютэра. Лепшы адпачынак – новыя ўражанні. Таму ў Слабодкаўскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень “Восеньскі лістапад у бібліятэцы”, мерапрыемствы якога былі нацэлены на тое, каб не толькі пацешыць юных чытачоў, але і даць ім магчымасць даведацца пра нешта новае, карыснае.

Усе канікулы ў бібліятэцы працавала творчая майстэрня “Дзівосы восені”, дзе можна было не толькі маляваць, гуляць у настольныя гульні, але і проста сустракацца з сябрамі.

Падчас флэшбука “Галерэя кніжных навінак” дзеці з дапамогай цытат і ілюстрацый пазнаёміліся з цікавымі кнігамі-навінкамі беларускіх аўтараў.

Хочацца верыць, што праведзеныя мерапрыемствы далі юным чытачам не толькі прыемныя адчуванні, але і дапамаглі ім стаць больш эрудыраванымі.

Добавить комментарий