17 верасня ў Дзень народнага адзінства ў зоне Свабоднай бібліятэкі прайшло віртуальнае падарожжа па знакамітых месцах Браслаўскага раёна “На гэтай зямлі нашы продкі жылі”.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава краязнаўчых выданняў, праведзены майстар-клас па стварэнні значкоў з выявай дзяржаўнай сімволікі. Таксама дзеці з задавальненнем размалёўвалі карцінкі з беларускімі краявідамі.
Школьнікі не толькі даведаліся аб цікавых выданнях пра Браслаўшчыну, але і вельмі весела правялі свой час.