2 лютага Пагашчаская бібліятэка правяла вандроўку-віншаванне “Святло імёнаў дарагіх”, прысвечаную пісьменнікам-юбілярам, якія нарадзіліся ў лютым. Пазнаёмілі ўдзельнікаў з біяграфіямі, цікавымі момантамі з жыцця і творамі Аркадзя Куляшова, Віталія Біянкі, Івана Крылова. Да мерапрыемства падрыхтавалі літаратурныя календары, дзе былі прадстаўлены творы пісьменнікаў-юбіляраў, якія ёсць у бібліятэцы.