Ваенна-храналагічны рэпартаж «Відзы ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

21 чэрвеня, напярэдадні памятнай даты — пачатку Вялікай Айчыннай вайны, для вучняў старэйшых класаў аздараўленчага лагера пры Відзаўскай СШ ў Відзаўскай бібліятэцы быў праведзены ваенна-храналагічны рэпартаж “Відзы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ветэраны і партызаны Відзаўшчыны”.

Трэба адзначыць, што матэрыялы краязнаўчага характару заўсёды выклікаюць ў школьнікаў сапраўдны інтарэс. Таму аповед бібліятэкара пра пачатак вайны, акупацыю, новыя нямецкія парадкі на тэрыторыі мястэчка слухалі ўважліва, задавалі пытанні. Асобнай старонкай успомнілі такія падзеі як, масавы вываз насельніцтва Відзаўшчыны ў Германію, стварэнне ў пасёлку яўрэйскага гета. Па фотаздымках аддалі даніну памяці ветэранам,  партызанам і малалетнім вязням Відзаўшчыны.

Аповед удала спалучаўся с мультымедыйнай прэзентацыяй па тэме.

Добавить комментарий