8 лютага Пагашчанская бібліятэка ў памяшканні Пагашчанскага дзіцячага сада правяла пасяджэнне клуба “Вясёлка”. Быў праведзены ўрок этыкету “Ежели вы вежливы” і ролевая гульня па правілах этыкету. Падчас мерапрыемства бібліятэкары стараліся выхаваць у прысутных уменне быць ласкавымі, актывізаваць у гаворцы дзяцей далікатныя, добрыя словы, звярталі ўвагу дзяцей на тое, як добрыя ўчынкі дапамагаюць пераадолець цяжкасці, вучылі дзяцей добрым манерам, фарміравалі карысныя звычкі, спрыялі імкненню дзяцей выкарыстоўваць у гаворцы «чароўныя словы», замацоўвалі ў дзяцей паняцце «ветлівасць», «дабрыня».
Замацавалі набытыя веды з дапамогай ролевай гульні “Кветкі ветлівасці”.